Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.09.2012

Восьмыя Танкаўскія чытанні

Да юбілею народнага паэта Беларусі М.Танка ў Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя

     17 верасня адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, нашага земляка Максіма  Танка, творчасць якога сведчыць пра непарыўную сувязь такога знаёмага і блізкага зямнога жыцця і самых высокіх імкненняў да зор, любові да вуснай народнай творчасці, штодзеннай  руплівай працы землякоў-пількаўшчан, матчыных рук і спазнання таямніц Сусвету.

     13 верасня 2012 года адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Восьмыя Танкаўскія чытанні”, для правядзення якой  гасцінна расчыніў свае дзверы педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка. Удзельнікаў форуму натхнёна віталі рэктар БДПУ, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Петр Дзмітрыевіч Кухарчык, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, намеснік старшыні Мядзельскага райвыканкама Іна Іванаўна Барыева, дырэктар Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта (Вільнюс) Лілія Леанідаўна Плыгаўка, вядомы паэт, галоўны рэдактар часопіса”Полымя” Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі і іншыя ганаровыя ўдзельнікі прэзідыуму. Усе імкнуліся сказаць сваё непаўторнае слова ў гонар народнага паэта.

     Удзельнікамі мерапрыемства былі  таксама  педагогі  і вучні Мядзельшчыны: Кузьмінова Л.А., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “СШ №2 г.Мядзела”, Зелянкевіч Л.В.,  настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Занарацкая СШ”, Грынкевіч В.У., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Слабадская СШ імя А.Гурыновіча”, Ермаковіч В.У., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Мядзельская СШ №1 імя У.Дубоўкі, Талайка В.І., настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Тачыцкая Надзея, вучаніца 11 класа, Тачыцкая Г.К., дырэктар ДУА “Сваткаўская СШ імя М.Танка”. Кожнаму ўдзельніку і госцю мерапрыемства  ўручылі кнігу “Восьмыя Танкаўскія чытанні” з надрукаванымі матэрыяламі канферэнцыі. Увазе прысутных быў прадстаўлены спектакль “Паўлінка” ў пастаноўцы артыстаў акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Разделы сайта