Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.01.2017

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ: ЦІКАВА, ЗМЯСТОЎНА, ЗАПАМІНАЛЬНА!

Інфармацыйная прастора сёння шырокая. Што тычыцца прафарыентацыі, таксама звестак шмат. Падчас студэнцкіх канікулаў Мядзельшчыну наведаў Зорны паход студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, мэтай якога з’яўляецца выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця глыбокай павагі да ветэранаў і шчырай удзячнасці ім за мірную і незалежную Беларусь.

Падчас Зорных паходаў студэнты сустракаюцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, аказваюць ім пасільную дапамогу, займаюцца добраўпарадкаваннем помнікаў і мемарыяльных комплексаў. Між тым важнай часткай Зорных паходаў з’яўляюцца канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя студэнтамі і выкладчыкамі вядучай навучальнай установы краіны для вучняў старэйшых класаў.

Мядзельскі раён наведалі “Дзеці Энштэйна” – студэнты і выкладчыкі фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ. Удзельнікі паходу, спалучаючы гульнявую і інфармацыйную формы, расказалі пра сваю навучальную ўстанову. Вучні і настаўнікі школ раёна даведаліся пра падпісанне каля ста пагадненняў аб супрацоўніцтве з універсітэтамі і арганізацыямі з 23 краін свету (Аўстрыі, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Францыі і іншых), пра 8 міжнародных Цэнтраў мовы і культуры замежных краін. Цікава было даведацца пра тое, што ў БДПУ чытаюць лекцыі вядучыя вучоныя з Францыі, Аўстрыі, Каралеўства Швецыя, Рэспублікі Грузія і іншых, выкладчыкі беларускай навучальнай установы праводзяць майстар-класы ў замежных краінах (Расіі, Нарвегіі, Польшчы і іншых), студэнты і выкладчыкі БДПУ прымаюць удзел у міжнародных праектах, алімпіядах, летніх школах, маладзёжных праграмах.

Студэнтам навучальнай установы няма калі сумаваць, бо для іх творчай самарэалізацыі ёсць больш за сто клубных аб’яднанняў разнастайнай накіраванасці. Пераканаліся ў праўдзівасці інфармацыі, убачыўшы на сцэне таленавітых маладых людзей, якіх аб’яднаў БДПУ. Дасціпныя жарты, крэатыўныя формы супрацоўніцтва з гледачамі, новая форма падачы інфармацыі – сведчанне высокай творчай і прафесійнай атмасферы ВНУ. “Дзеці Энштэйна” “запалілі” не адны вачаняты гледачоў! Хачу адзначыць, што прыемна ўразіла выступленне гасцей са сталіцы не толькі нас, настаўнікаў, у душы ўсё яшчэ тых маладых студэнтаў, але і вучняў. Давялося знаходзіцца ў зале непадалёку ад адзінаццацікласнікаў, бачыла, як гарэлі іх вочы, як іскрыліся пагляды, скіраваныя на сцэну! А пасля некалькі дзён з вуснаў вучняў нашай установы адукацыі чула вытрымкі з жартаў, абмеркаванне музычных нумароў цікавых гасцей.

Я перакананая, што вось такая нетрадыцыйная форма прафарыентацыі, якая адмяніла звыклыя лекцыі, выступленні, чытанні дакладаў, мае не меншы поспех. Наадварот, вучні ўбачылі, што прафесія настаўніка – гэта цікавая прафесія. Зразумелі, што быць творчым можа настаўнік любой дысцыпліны і межаў для праяўлення творчасці не існуе!

Як жа паўплывала сустрэча з прадстаўнікамі авангарднай моладзі краіны на адзінаццацікласнікаў, амаль што выпускнікоў? Ды вельмі станоўча! Калі яшчэ ў верасні-кастрычніку я чула нерашучыя прызнанні ў выбары будучай навучальнай установы, пасля прафарыентацыйнай работы класнага кіраўніка за паўгоддзе голас узмужнеў, стаў больш цвёрды – БДПУ, то пасля зносін з удзельнікамі Зорнага паходу гучыць катэгарычна-ўпэўнена – БДПУ і толькі!

Падрыхтавацца да такой сустрэчы з выпускнікамі нялёгка. Ды толькі вытрымкі і стараннасці педагогам не займаць! Шчыры ім за гэта дзякуй! Чакаем зноў да нас у наступным годзе!

 

 

Святоха Ірына Іванаўна,

настаўнік дзяржаўнай установы

адукацыі “Крывіцкі вучэбна-

педагагічны комплес дзіцячы

сад-сярэдняя школа”

Разделы сайта